Пяцікіламетровую дыстанцыю лёгкаатлеты прабягуць па цэнтральных вуліцах горада, а пачнуць свой шлях традыцыйна з Савецкай плошчы. Прыняць удзел у забегу можа кожны жадаючы, піша “Гродзенская праўда”.
Пераможцаў вызначаць у 8 узроставых групах сярод мужчын і жанчын: пачынаючы з 2001 года нараджэння і маладзей і заканчваючы 1948 годам нараджэння і старэй. Для ўдзелу ў прабегу неабходна зарэгістравацца на сайце www.42195.by.
Атрымаць акрэдытацыю і стартавыя пакеты можна будзе напярэдадні спаборніцтваў – 5 кастрычніка ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама, а таксама ў дзень спаборніцтваў на месцы старту – каля Палаца тэкстыльшчыкаў.
Што: Лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run»
Дзе: Гродна, плошча Савецкая
Калі: 6 кастрычніка, пачатак забегу ў 12.45