Наступны раўнд перамоў паміж Беларуссю і Еўразвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму можа стаць апошнім. Такое меркаванне выказала журналістам у Мінску кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ Андрэа Віктарын.

— Зараз праходзяць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо ёсць прапановы адносна даты правядзення наступнага раўнда. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні, — сказала Віктарын 14 верасня ў выпуску навінаў тэлеканала ОНТ. Яна падкрэсліла, што пагадненні амаль гатовыя, а іх падпісанне будзе важным крокам. — Нашы адносіны апошнім часам палепшыліся. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя пагадненні з Беларуссю. Спадзяюся на хуткае падпісанне, — адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасвзяза.

Як паведамляў БелаПАН, дакладная дата пятага раўнда перамоў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрзвязам яшчэ не вызначаная. 30 ліпеня Еўрапейская камісія афіцыйна запрасіла Беларусь на пяты раўнд перамоў. З улікам таго, што папярэдняя сустрэча адбылася ў Мінску, гэтым разам прапанавана сустрэцца ў верасні ў Бруселі. Еўракамісія выказала гатоўнасць працягваць перамовы, каб завяршыць іх як мага хутчэй.

Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года. Апошняя сустрэча адбылася ў чэрвені 2017 года ў Мінску. Паводле яе вынікаў было заяўлена аб дасягненні «значнага прагрэсу, у прыватнасці, у дачыненні да будучага пагаднення аб рэадмісіі».

— Калі пагадненні будуць заключаныя, яны зробяць працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам больш простымі і таннымі, а таксама дазволяць Беларусі лепш забяспечваць рэадмісію сваіх грамадзян, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі ЕЗ, — паведаміла прэс-служба Еўразвяза.

Гаворачы аб запланаваным павышэнні кошту шэнгенскіх віз да 80 еўра, еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕЗ Ёханес Хан падкрэсліў, што ЕЗ і Еўракамісія не зацікаўленыя ў тым, каб «зрабіць візавыя пытанні крыніцай даходу».

— Наша мэта — забяспечыць хуткую выдачу віз. Тут ёсць пэўныя ўмовы, але мы не маем намеру зарабляць на гэтым грошы, — сказаў ён.

Раней паслы краін — членаў ЕЗ ухвалілі мандат Еўракамісіі на пачатак перамоў з Еўрапарламентам аб унясенні зменаў у Візавы кодэкс. Сярод запланаваных змен — устаноўка перыяду падачы візавых заявак не пазней як за 15 дзён да паездкі і павелічэнне консульскага збору з 60 да 80 еўра. Павелічэнне збору не закране тыя краіны, з якімі ў ЕЗ падпісаныя пагадненні аб спрашчэнні візавых працэдур і для грамадзян якіх шэнгенскія візы каштуюць 35 еўра.


Много сумок не бывает. Под каждый наряд, под каждый образ, для каждого времени года. Вашему вниманию шикарные летние сумки высокого качества. Большой выбор, разные фасоны.