У рамках чэмпіянату краіны «Нёман» на хатнім лёдзе 15 верасня абыграў зборную «U20» з лікам 2:0.

У гродзенцаў шайбы закідвалі Ігар Казячы і Мікіта Рэмезаў.

«Нёман» — «U20» — 2: 0 (0: 0, 1: 0, 1: 0)

Шайбы закідвалі:

1:0 — Ігар Казячы (Антон Елісеенка, Раман Дзярлюк) 22:23

2:0 — Мікіта Рэмезаў (Арцём Кіслы) 41:28

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Быў першы перыяд, у якім госці стварылі шмат непрыемнасцяў. Гулялі, атакавалі актыўна, у нас не атрымлівалася выйсці з-пад іх ціску. Па ўсёй гульні можна сказаць, што не так гулялі, як хацелася б. Шмат ператрымлівалі шайбу, шмат было няправільных рашэнняў прынята, хоць момантамі і прагледжваліся добрая пазіцыйная гульня. Пачатак другога перыяду быў неблагі. Аб гульні можна сказаць, што там хлопцы маладыя, шмат чаго яшчэ не могуць, а ў нас шмат чаго не атрымлівалася. Але даставіў нам супернік сёння шмат непрыемнасцяў, добра, што мы хоць дзве змаглі забіць".

Наступны матч «Нёман» правядзе ў Гомелі 18 верасня і сустрэнецца там з мясцовай камандай.