Новыя пліты з назвамі фільмаў «Мяне клічуць Арлекіна» і «Кааператыў палітбюро, ці Будзе доўгім развітанне» ўсталявалі на Алеі кіно ў Гродне 14 верасня.

Алея кіно з’явілася ў Гродне 17 верасня 2016 года з нагоды 888-годдзя горада. Тады былі ўсталяваныя дзве пліты. Праз год, на 889-годдзе, дадаліся чарговыя сем пліт. На 890-годдзе ўсталявалі яшчэ дзве пліты. Агулам Алея мае складацца з 12 пліт.

Мэта стварэння Алеі - прыгадаць пра звязаныя з кінематографам эпізоды з гісторыі горада. Гэтак, першым сваю зорку славы атрымаў знакаміты савецкі фільм «Белыя Росы», здымкі якога праходзілі ў вёсцы, якой ужо няма. Цяпер у гонар фільма названая адна з вуліц таго раёна.

Агулам на алеі ёсць пліты ў гонар фільмаў: «Міколка-паравоз», «Я родам з дзяцінства», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Бронзавая птушка», «Ясь і Яніна», «Раскіданае гняздо», «Мяне клічуць Арлекіна», «У жніўні 44-га», «Сляды апосталаў» і іншыя.

Алею кіно ў Гродне дапоўнілі новымі фільмамі
Алею кіно ў Гродне дапоўнілі новымі фільмамі
Алею кіно ў Гродне дапоўнілі новымі фільмамі