Навіны

У Беластоку абмяркоўваюць будаўніцтва аэрапорта і спадзяюцца на грошы гродзенцаў

У Беластоку шмат гадоў абмяркоўваюць будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорта. Напярэдадні мясцовых выбараў кандыдат на прэзідэнта Беластока ад Аб’яднаных Правых Яцэк Жалек узгадаў пра гэты праект і запэўніў выбарцаў, што даходы аэрапорту забяспечаць пасажыры з Беларусі, перадае forsal.pl са спасылкай на PAP.

Жалек паабяцаў, што калі выйграе выбары, то горад дакладзе да будаўніцтва не менш за 25% ад патрэбнай сумы.

Фота ілюстрацыйнае, jeshoots.com

«Акно ў свет»

У аўторак, 12 верасня, ён запэўніваў журналістаў, што рэгіянальны аэрапорт мог бы карыстацца папулярнасцю сярод турыстаў з Беларусі. «Беласток можа быць акном у свет для ўсіх братоў і суседзяў, якія жывуць за нашай усходняй мяжой», — казаў кандыдат.

Яцэк Жалек прадставіў лічбы, згодна з якімі штомесяц Беласток наведвае 400 тыс. беларусаў. Праўда, паводле дадзеных падляшскіх мытнікаў, іх значна менш: каля 200 тыс. замежнікаў агулам прыязджае ў Польшчу праз беларускую мяжу і падобная лічба тым жа шляхам Польшчу пакідае.

Пераманіць пасажыраў з Вільні?

Жалек ставіў у прыклад віленскі аэрапорт, які прыцягвае мноства беларусаў. Беласток мог бы пераманіць частку з іх — многім было б бліжэй, а цэны агулам у Польшчы ніжэйшыя за літоўскія. Жалек паабяцаў, калі стане прэзідэнтам, знайсці дапамогу ў Варшаве, каб прафінансаваць будаўніцтва аэрапорта ў Падляшшы.

Занадта дорага

Ад будаўніцтва рэгіянальнага аэрапорта ў Беластоку некалькі гадоў таму адмовілася самакіраванне Падляшскага ваяводства, у якім два апошнія тэрміны кіруе кааліцыя Грамадзянскай платформы і PSL (сялянскай партыі). Было вырашана, што будаўніцтва выйдзе занадта дарагім (паводле папярэдніх ацэнак — каля 320 млн злотых або 74 млн еўра), дорага абыйдзецца і яго ўтрыманне.

У студзені 2017 грамадскі камітэт дамогся правядзення лакальнага рэферэндума наконт будаўніцтва аэрапорта. 96% удзельнікаў падтрымала ідэю будаўніцтва, але агулам галасаваць прыйшло менш за 30% выбарцаў, таму фармальна рэферэндум не мае ніякай сілы.


Пакуль што ў Беластоку будуюць толькі узлётна-пасадачную паласу для малых самалётаў, даўжынёй 1350 метраў, разлічаную на самалёты да 50 пасажыраў. Падобная неўзабаве з’явіцца ў Сувалках. Гэтая інвестыцыя значна таннейшая за паўнавартасны аэрапорт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025