У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Гродне 13 верасня саступіў «Дынама-Маладзечна». Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 2:3.

Яшчэ на першы перапынак «Нёман» сыходзіў, саступаючы ў дзве шайбы. У другой дваццаціхвілінцы каманды не забівалі. А вось у заключным перыядзе «Нёман» нарэшце здолеў парадаваць сваіх заўзятараў і зраўняў лік. Спачатку на 44-й хвіліне Савінаў скарачае адставанне ад «Дынама» да адной шайбы, а праз чатыры хвіліны Ляўша параўноўвае лік у матчы. Але вось надзеі на ўдалы зыход матчу для гродзенцаў на 49-й хвіліне знішчыў гулец гасцей Журня, які вывеў сваю каманду наперад і паставіў кропку ў матчы.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» — 2: 3 (0: 2, 0: 0, 2: 1)

Свой наступны матч «Нёман» таксама правядзе ў Гродне. 15 верасня падапечныя Сяргея Пушкова будуць прымаць зборную «U-20».
«Нёман» на сваім лёдзе саступіў «Дынама-Маладзечна»
«Нёман» на сваім лёдзе саступіў «Дынама-Маладзечна»
«Нёман» на сваім лёдзе саступіў «Дынама-Маладзечна»
«Нёман» на сваім лёдзе саступіў «Дынама-Маладзечна»