Не паспелі гродзенцы нарадавацца падарунку ў цэнтры Гродна ад смеццеперапрацоўчага завода, як заўважылі недарэчную памылку ў слове «дзякуй» на англійскай мове.

Нагадаем, новыя «cметніцы-джэнтльмены» з’явіліся ў цэнтры Гродна 13 верасня. Яны на пяці мовах дзякуюць мінакам за чысціню на вуліцах горада. У англійскім слове «дзякуй» была дапушчана памылка. Замест «Thanks» напісалі «Thеnks».

Хочацца верыць, што недарэчную памылку стваральнікі хутка выправяць.
Фотафакт: "сметніцы-паліглоты" ў Гродне кепска ведаюць англійскую
Фотафакт: "сметніцы-паліглоты" ў Гродне кепска ведаюць англійскую