Напярэдадні Дня горада на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна ўсталявалі аглядны бінокль. З дапамогай яго з левага берага Нёмана можна ў дэталях разглядзець стары горад.
Палюбавацца відамі Гродна можна за 1 рубель: столькі каштуе 1 хвіліна назірання.
Бінокль на назіральнай пляцоўцы гарадскія ўлады абяцалі ўсталяваць яшчэ ў пачатку чэрвеня са стартам фестывалю нацыянальных культур. У выніку зрабілі гэта праз тры месяцы.