Напярэдадні Дня горада на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна ўсталявалі аглядны бінокль. З дапамогай яго з левага берага Нёмана можна ў дэталях разглядзець стары горад.

Палюбавацца відамі Гродна можна за 1 рубель: столькі каштуе 1 хвіліна назірання.

Чытайце яшчэ:  З біноклем па старым Гродне. Глядзі дэтальнае фота горада, якім ён быў 150 гадоў таму
Бінокль на назіральнай пляцоўцы гарадскія ўлады абяцалі ўсталяваць яшчэ ў пачатку чэрвеня са стартам фестывалю нацыянальных культур. У выніку зрабілі гэта праз тры месяцы.

Чытайце яшчэ:  Юбілей адной гравюры, альбо чаму гродзенцам варта паказаць сваю годнасць