У панядзелак 10 верасня ў рамках кваліфікацыі Еўра-2019 маладзёвая зборная Беларусі ў Гродне буйна прайграла аднагодкам з Харватыі з лікам 0:4.
Гульню, якая праходзіла на ЦСК “Нёман”, наведала парадку 1500 чалавек. Кошт квітка складаў усяго два рублі.
Беларусь (U-21) – Харватыя (U-21) – 0: 4
Галы: 0: 1 – Яколіш (16), 0: 2 – Шуньіч (44), 0: 3 – Халіловіч (46), 0: 4 – Брэкала (65)
У групе пасля васьмі матчаў падапечныя Людаса Румбуціса з адзінаццацю баламі займаюць чацвёртае месца.






