Раніцай 6 верасня ў Гродне быў заўважаны “дом на колах” сусветна вядомых падарожнікаў з Аўстраліі – Джона і Лінды Пайндер, паведамляе AUTOGRODNO.BY. Іх Isuzu стаяў на паркоўцы па вуліцы Дарвіна.

Вандроўцы вядомыя тым, што 13 гадоў таму адправіліся з Аўстраліі ў кругасветнае падарожжа. Спачатку яны падарожнічалі ў Паўднёвай Амерыцы, затым у Паўночнай. Далей прыехалі ў Ірландыю і Вялікабрытанію, аб’ехалі ўсю Еўропу і нядаўна здзейснілі падарожжа па Расіі.

Фотафакт: у Гродна прыбылі сусветна вядомыя вандроўцы з Аўстраліі. 13 гадоў таму яны пачалі кругасветку

На днях вандроўцы прыехалі ў Беларусь, пабываўшы ў Віцебску і Мінску. Учора днём падарожнікаў сустрэлі ў Лідзе.

Свой шлях Джон і Лінда трымаюць далей у Заходнюю Еўропу, затым маюць намер падарожнічаць па Афрыцы і ўжо потым плануюць вярнуцца дадому.

Фотафакт: у Гродна прыбылі сусветна вядомыя вандроўцы з Аўстраліі. 13 гадоў таму яны пачалі кругасветку