У апошнія гады ў медыя-супольнасці ўсё часцей можна пачуць выраз «новая сацыяльная журналістыка». Што стаіць за гэтым вызначэннем? Культура, здароўе, адукацыя, беспрацоўе, пенсіі, інклюзія, ЖКГ: як у вялікай тэме знайсці чалавека і яго гісторыю? Як не толькі канстатаваць факт і расказаць аб праблеме, але і прапанаваць спосабы яе вырашэння?

Пра тое, як журналісты ствараюць і прасоўваюць матэрыялы, важныя для людзей, раскажуць на сустрэчы ў прэс-клубе, які пройдзе ў Гродне 7 верасня. Экспертамі будуць Ганна Шутава, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by, Адар’я Гуштын, рэдактарка ​​часопіса «Імёны», Ірына Новік, рэдактарка ​​спецпраектаў Hrodna.life.

Як праектам, ініцыятывам, арганізацыям, што дапамагаюць пэўнай сацыяльнай групе, зрабіць медыя сваімі партнёрамі?

Ці магчыма прасоўванне брэнда праз уздыманне складаных тэмаў і спосабаў іх вырашэння? Навошта бізнесу ўдзельнічаць у дыскусіі пра актуальныя праблемы мэтавых аўдыторый? На якія набалелыя пытанні беларускага грамадства бізнес, трэці сектар і медыя могуць даць адказ разам?

Мерапрыемства адрасаванае журналістам і рэдактарам, актывістамі НДА, якім важна эфектыўна даносіць плён сваёй працы да самых розных аўдыторый. Таксама чакаем маркетолагаў, якія шукаюць новыя кейсы для эфектыўнага пазіцыянавання брэндаў, кампаній і зацікаўленыя ў комплексным развіцці нішы рынка. Запрашаем супрацоўнікаў дзяржаўных сацыяльных установаў: сацыяльная дзяржава забяспечваецца не толькі адлічэннямі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але і якаснай камунікацыяй паміж усімі сектарамі грамадства.

Калі: 7 верасня
Где: Цэнтр гарадскога жыцця (Увага! Новы адрас! вул. Кірава, 3, другі паверх)
Пачатак: 18:30

Арганізатары:

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!»
Цэнтр даследвання грамадскага кіравання «Сімпа»
HrodnaMediaRoom
«Цэнтр гарадскога жыцця»