Ноччу паблізу Фарнага касцёла VW Jetta апынулася на прыступках тратуара і яе кіроўца нічога не змагла зрабіць, каб пакінуць месца здарэння, так яе засталі супрацоўнікі ДАІ, піша Autogrodno.by.
Вылет на тратуар адбыўся пасля двух гадзін ночы. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына за рулём ўніверсала рухалася з боку помніка танку і не справілася з кіраваннем на закругленні дарогі, паехаўшы па прамой да касцёла.
Відавочцы кажуць, што яна спрабавала з’ехаць з гэтага месца, але машына апынулася ў пастцы. Самастойна дзяўчына справіцца не змагла, а далей з ёй працягнулі працу супрацоўнікі ДАІ. Пазней стала вядома, што за рулём усё-такі быў хлопец. Ці быў кіроўца цвярозы, будзе вядома пазней.