Падапечныя Ігара Кавалевіча ў рамках 20-га тура гасцявалі ў Мінску ў мясцовага «Дынама» і прайгралі з лікам 1:0. Адзіны мяч на 64-й хвіліне забіў Галавіч.

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Не заслужылі сёння паразы. Але гэта футбол. Падчас выканання стандарту супернікам мы страцілі канцэнтрацыю, што прывяло да ўзяцця варот. Спрабавалі выправіць становішча, але не забілі. Віншую „Дынама“ з перамогай».

«Дынама — Мінск» — «Нёман» — 1: 0

Пасля паразы ў сталіцы «Нёман» апусціўся на 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 29 ачкоў.

Свой наступны матч гродзенцы правядуць на сваім полі 16 верасня і будуць прымаць «Іслач».