Ліга чэмпіёнаў у Гродне працягваецца. У суботу 1 верасня ў Гродна прыляцелі хакеісты швейцарскага «Цуга». Каманда засялілася ў гатэлі «Нёман» і бліжэй да вечара апрабуе лёд гродзенскай арэны. А праз суткі «Цуг» сустрэнецца з «Нёманам».
У параўнанні з чэшскай «Каметай», швейцарцы прыляцелі ў Гродна за дзень да гульні, каб старанна падрыхтавацца да бітвы з гродзенцамі.
Напярэдадні чарговага лігачэмпіёнскага матчу, hrodna.life пагутарыў з рэдактарам часопіса «Цуг» Яўгенам Тхалманам, які ў курсе ўсяго што адбываецца са швейцарскай камандай.
«У Гродне нам вельмі падабаецца. Гэта светлы, прыгожы і акуратны горад. Наша каманда тут была ў мінулым годзе. Мы чакаем што з „Нёманам“ у нас будзе напружаны і складаны матч. У мінулым годзе так і атрымалася».
У леташнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» двойчы сустракаўся з «Цугам». Хатні матч гродзенцы прайгралі 3:2, а ў Швейцарыі падапечныя Сяргея Пушкова саступілі толькі ў серыі булітаў.
«Сёння ў складзе „Нёмана“ па прозвішчу кагосьці цяжка вылучыць, але ведаем што там ёсць шмат добрых выканаўцаў. У цэлым „Нёман“ вельмі моцны і годны супернік. Мы здзівіліся гэтаму ў мінулым годзе. Гродзенцы паказваюць тыповы добры расійскі хакей».
«Для нас няма праблем гуляць на поўнай арэне. Гэта нармальная сітуацыя, калі на нашы матчы ў Цуге прыходзіць па 7 тысяч чалавек. Так што поўная арэна ў Гродна нас не здзівіць».
Свой першы матч швейцарцы выйгралі ў Берліне. «Айсберен» — «Цуг» — 3:5
Ужо ў нядзелю 2 верасня «Цугу» трэба будзе пазмагацца з гродзенскім «Нёманам», які ў першым матчы сёлетняга розыгрышу перамог чэшскую «Камету» 4:2.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…