Фінал праекта «Лепшая мама Гродна 2018» прайшоў 26 жніўня ў клубе «База». За званне лепшай гродзенкі спаборнічалі на працягу двух месяцаў: ліхачылі на трасе для картынгу, паказвалі свае кулінарныя, інтэлектуальныя і нават эстрадныя здольнасці.

Пераможцай стала мама чацвярых дзяцей Наталля Літвінава. Гледачы і журы былі аднадумныя — прыз глядацкіх сімпатый гэтак жа адышоў выдатнай і творчай маме. Больш за тое, намінацыю «Лепшы тата» узяў бацька сямейства!

У гродзенскім начным клубе выбралі лепшую маму горада. А калі выбары таты?

Напэўна, начны клуб упершыню стаў сведкам такой колькасці дзяцей. Яны адчувалі сябе цалкам свабодна — купаліся ў паветраных шарах, бегалі па зале, апладзіравалі выступоўцам і самі не раз аказваліся на сцэне ў дапамогу мамам.

Госці і спонсары жартавалі і неаднаразова прапаноўвалі арганізатарам праекта — Ірыне Шапавалавай і Алене Цыганок арганізаваць лагічны працяг праекта — «Лепшы тата Гродна». Хто ведае, можа, наступны год нас пацешыць новым унікальным праектам?