«Моўны інспэктар» з Гомеля Ігар Случак распавядзе пра асабістую практыку абароны моўных правоў. Таксама у Вас будзе шанец паўдзельнічаць у прасоўванні беларускай мовы на дзяржаўным узроўні.

Мерапрыемства пройдзе 4 верасня ў 19:00 у этнакраме «Цудоўня». Рэгістравацца на сустрэчу тут, шукаць інфармацыю тут.


«Моўны інспектар» у гродзенскім «Евроопте»: ці атрымаецца прадаваць «буракі» замест «свеклы»?


Ігар Случак — праваабаронца і аўтар грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску», чалавек, які дамагаецца зменаў у законе, чыімі намаганнямі да адказнасці прыцягваюцца людзі, якія абражаюць беларускую мову.