Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы? Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў? Заяўляйцеся да ўдзелу ў праекце PRodvizhenie-2018!

У межах праекту будуць працаваць Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізму (трэнінг для трэнераў), а таксама адбудзецца беларуска-нямецкі Форум партнёрства.

Школа PR і медыякампетэнцый

Школа складаецца з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбудуцца 21−23 верасня ў Гродне і 12−14 кастрычніка ў Брэсце.

Тут вы атрымаеце веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Дадатковым бонусам удзелу ў Школе будуць індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў (лепшыя з іх будуць уключаныя ў электронны дапаможнік PRodvizhenie, які будзе створаны ў межах праекта).

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе можна да 2 верасня.

Школа плюралізму і дэмакратыі

Гэта трэнінг для трэнераў, які адбудзецца 7−11 лістапада ў Гродне.

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).

Дасведчаныя ментары дапамогуць вам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгаў і заняткаў.

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе плюралізма можна да 2 кастрычніка.

Нямецка-беларускі Форум Партнёрства

Форум пройдзе 8−9 снежня ў Брэсце.

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.

Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.

Форма заяўкі на Форум будзе даступная пазней.


Праграму PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

Праект «PRodvizhenie — PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін „Усходняга партнёрства“ і Расіі».