“Моўны інспектар” у гродзенскім “Евроопте”: ці атрымаецца прадаваць “буракі” замест “свеклы”?

Ад чэрвеня мінулага года ў Гродне працуе першая і доўгі час адзіная ў Беларусі крама, дзе пакупнікоў абслугоўваюць на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Беларуская мова выкарыстана таксама ў аздабленні гандлёвых плошчаў і на цэтліках тавараў. Ці не перашкаджае гэта бізнесу ды спажыўцам і ці лёгка перайсці на родную мову ў бізнесе, Hrodna.life высвятляў разам з “моўным інспектарам” Ігарам Случакам.


Спонсар рубрыкі “Горад”“Пліт-мар” ТАА (аб’яднанне “Група кампаній Белпліта”).

“Моўны інспектар” у гродзенскім “Евроопте”: ці атрымаецца прадаваць “буракі” замест “свеклы”?Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Гродзенскі “Евроопт” уразіў і ўзрадаваў “інспектара”. Паводле Случака, гэты досвед паказвае магчымасць спалучыць беларускасць і камерцыйную паспяховасць.

Гродзенцы, са словаў супрацоўнікаў, у асноўным пазітыўна ставяцца да беларускамоўнага абслугоўвання. Калі ж узнікаюць цяжкасці з разуменнем, то прадаўцы крамы пераходзяць на рускую.

Моўнае акружэнне ў гандлёвай зале ацанілі і замежнікі. Праз тое, што побач ёсць вялікая стаянка, зручная для аўтобусаў, краму часта наведваюцца групы турыстаў. За нацыянальны каларыт і “сувенірныя” пакункі з надпісамі на розных мовах яны галасуюць рублём.

 

Адміністратар Дзмітрый Аляксееў распавёў, што каб перайсці на беларускую, ён чытаў “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Краткевіча, а  касірка Алена Бажко – што лёгка перайшла на мову, якой карысталася з дзяцінства.

Пакупнікі, што згадзіліся даць каментар на камеру, выказвалі толькі пазітыўныя меркаванні наконт ужывання мовы. Калі адмаўляліся ад каментароў, то казалі штосці кшталту “я спяшаюся” – мужчыны, ці “ой, я без макіяжу” – жанчыны. Незадаволенасці абслугоўваннем на беларускай мове ніхто не выказаў. Праўда, аднойчы мы пачулі, што “хай бы лепш па-польску размаўлялі”. Выбарка рэспандэнтаў была выпадковая.


Ігар Случак займаецца прасоўваннем беларускай мовы ў сферы спажывання ад 2009 года. Дзякуючы яго ініцыятыве “Справаводства па-беларуску”, неабходнасць адказваць на пісьмовыя звароты на мове запыту стала заканадаўчай нормай. Зараз Ігар аказвае юрыдычную дапамогу  вытворцам, што хочуць ствараць і прасоўваць беларускамоўныя брэнды. Таксама ён тлумачыць спажыўцам, як адстойваць свае моўныя правы.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: