У Маладзечне 24 жніўня гродзенскі “Нёман” апынуўся мацней мясцовага “Дынама” і трэці раз у гісторыі стаў уладальнікам Кубка Беларусі, які з 2013 года носіць імя легендарнага беларускага хакеіста Руслана Салея.

“Дынама-Маладзечна” – “Нёман” – 2:4 (1:0, 0:2, 1:2)

шайбы:
1: 0 – Кучкін (9.55).
1: 1 – Шуба (27,01).
1: 2 – Хараманда (30.36).
2: 2 – Багалейша (42.57).
2: 3 – А.Маляўка (48.20).
2: 4 – Елісеенка (52.31).

https://www.youtube.com/watch?v=3cwE-EhqWbg

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:

“Я задаволены, мы дамагліся баявой перамогі. Яна нам патрэбна была напярэдадні старту ў Лізе чэмпіёнаў. Хлопцы паказалі сёння нядрэнны хакей. У іх была прага выйграць гэты матч, хлопцы біліся за кожную шайбу. Мы заслужана перамаглі”.

Кубак Салея: "Нёман" абыграў "Дынама-Маладзечна" і заваяваў ганаровы трафей