У Гродне ў бары SVABODA, які месяц таму адкрыўся ў самым цэнтры горада, склалі кактэйльную карту ў гонар вядомых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, піша Citydog.by. 

Напрыклад, кактэйль ў гонар Элізы Ажэшка назвалі «Апошняе каханне» (гэтак жа называецца адзін з раманаў пісьменніцы) і выкарыстоўвалі ў яго падрыхтоўцы апельсінавы лікёр, галубічны сок, сок лайма і чырвоны вермут. «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага прыгатавалі з мядовага сіропу і вугальнага пылу. З творчасці Янкі Купалы ў кактэйльную карту бара патрапілі культавыя «Ня быць скотам» і «Маладая Беларусь».


Фотафакт: у цэнтры Гродна адкрыўся бар «Свабода»


– Асноўная канцэпцыя бара – гэта беларускі рамантызм: маладая і рамантычная, стыльная і жывая Беларусь. З гэтымі пачуццямі каманда бара ўяўляе здаровы рэгіяналізм, звяртаючыся да знакавых аўтарам беларускай культуры і асабліва нёманскага краю. Выбар кожнага пісьменніка, мастака або кампазітара не выпадковы. Злучаючы інгрэдыенты, мы імкнуліся перадаць свае пачуцці і ўражанні, якія ўзнікаюць у нас ад радкоў, кветак і гукаў якія дзеялі тут людзей, – пракаментавала CityDog.by PR-менеджерка бара Таццяна Бабко.

Пакаштуйце творы Ажэшкі, Быкава і Купалы. У бары "SVABODA" зрабілі кактэйлі ў гонар беларускіх класікаў
Фота карты апублікаваў Сяргей Пеляса. 

Пакуль што кактэйльную карту выпусцілі на рускай і англійскай мове, хутка з’явіцца беларускамоўны варыянт: на кірыліцы і лацінцы.

Заснавальнікі бара – каманда маладых людзей з Гродна і Піцера. Па суседстве з барам SVABODA некалькі гадоў таму яны адкрылі адзін з самых цікавых пунктаў грамадскага харчавання горада – гастрабар Werden.

Чытайце яшчэ:  Гастрабар Werden: Рабіць бізнес экасвядомым ў нашых умовах атрымліваецца складана