Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную «U-20» і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з «Дынама-Маладзечна».

«Нёман» здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з «U-20» — 4: 1
А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у «Шахцёра», «Юнацтва» і «Нёмана» стала па 14 ачкоў.

У матчах паміж гэтымі дружынамі ўсе каманды набралі па 3 ачкі, таму шчасліўчык вызначыўся па розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў. У «Нёмана» гэты паказаць «+1», у «Юнацтва» — «0», а ў «Шахцёра» — «- 1».

Выніковая табліца: «Дынама-Маладзечна» — 16 ачкоў (7 матчаў), «Нёман» — 14 (7), «Юнацтва» — 14 (7), «Шахцёр» — 14 (7), «Гомель» — 11 (7), «Данбас» — 8 (7), «Беларусь U -20» — 4 (7), «Металург» — 3 (7).

Такім чынам, у фінале Кубка Салея, які адбудзецца 24 жніўня згуляе «Дынама-Маладзечна» і «Нёман».