На час мадэрнізацыі пункта пропуску “Каменны Лог” статус міжнароднага можа атрымаць пункт спрошчанага пропуску «Відзы». Мадэрнізацыя патрабуе пераразмеркавання транспартных патокаў, якія ідуць у Літву, піша “Гродзенская праўда”.

Акрамя пункта пропуску “Каменны Лог”, мадэрнізацыю правядуць у «Брузгах-2». Чакаецца, што гэта дазволіць пазбегнуць чэргаў на межах падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. А ў 2021-м Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі.


Рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» плануецца пачаць у 2019 годзе


Магчымасць надання пункту спрошчанага пропуску “Відзы» на беларуска-літоўскай мяжы статусу міжнароднага абмяркоўвалася падчас рабочага візіту першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага ў Віцебскую вобласць.