Асноўная мэта рэканструкцыі - трохразовае павелічэнне прапускной здольнасці да 6 тыс. транспартных сродкаў у суткі (3,5 тыс. легкавых, 2,4 тыс. грузавых, 100 аўтобусаў). Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры ДМК.

У пункце пропуску ўпершыню будзе прадугледжана рэверсіўная канальная сістэма для афармлення транспартных сродкаў з 32 каналаў - па 16 у кожным кірунку. У залежнасці ад колькасці транспартных сродкаў на ўезд або выезд з краіны, лік каналаў можна будзе змяняць па напрамках руху. «Быў стары праект, і мы яго перапрацавалі з улікам сённяшніх рэалій. Гэтая сістэма дазволіць зрабіць працу пункта пропуску больш зручнай», — адзначыў старшыня ДМК.

Значна паскорыць правядзенне мытнага кантролю дазволіць ўстаноўка стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу замест наяўнага зараз мабільнага. Акрамя таго, на тэрыторыі рэспубліканскага пункта мытнага афармлення будзе ўкаранёна тэхналогія аўтаматызаванага электроннага размеркавання аўтамабіляў па месцах стаянкі.

Падчас рэканструкцыі «Каменнага Лога» нагрузка і транспартныя патокі будуць пераразмеркаваны на іншыя пункты пропуску, размешчаныя на беларуска-літоўскай мяжы. «Цяпер мы вядзем актыўныя перамовы з памежнай службай нашай краіны, мытнікамі і памежнікамі сумежных краін для прыняцця ўсіх неабходных рашэнняў, каб на час рэканструкцыі пункта пропуску планава перавесці ўсе патокі на тыя ўчасткі, дзе мы можам забяспечыць афармленне транспартных сродкаў», — дадаў Юрый Сянько.

Работы па рэканструкцыі пункта пропуску «Каменны Лог» плануецца ажыццявіць за кошт пазыковых сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.