Людзі і справы

Аварыя ў новым раёне на Суворава: адна бракаваная труба затапіла шэсць паверхаў

Дом № 308а па вуліцы Суворава здалі ў эксплуатацыю ў маі 2018 года. Праз тры месяцы, 17 жніўня, з-за бракаванай трубы затапіла кватэры з першага па шосты паверх. У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся адзін з жыхароў гэтага дома Міхаіл Парфёнаў і распавёў пра праблему і пра тое, як яе спрабавалі вырашыць гарадскія службы.

За 20 хвілін затапіла ўсе кватэры

Міхаіл жыве на пятым паверсе. Прарыў трубы адбыўся паверхам вышэй. Вада палілася ў кватэры каля 21.00 і толькі ў 2.00 ночы жыхары скончылі прыбіраць яе.

«Мне патэлефанавалі суседзі і сказалі, што з маёй кватэры на лесвічную пляцоўку цячэ вада. Я адразу прыехаў, — расказвае Міхаіл. — Убачыў суседзяў каля дома, яны і расказалі, што прарыў трубы адбыўся на шостым паверсе і вада паступова паступае ўніз да першага паверха. За 20 хвілін затапіла ўсе кватэры. Мая больш за ўсіх пацярпела, бо знаходзіцца пад кватэрай, дзе прарвала трубу».

Аварыйная служба не магла трапіць у падвал

Каб вырашыць праблему жыхары дома сталі вызвоньваць аварыйную службу, але, са слоў Міхаіла, тыя не жадалі адразу ехаць.

«Яны лічылі, што не павінны наш дом абслугоўваць, — кажа Міхаіл. — Пакуль мы спрачаліся, хто павінен вырашаць праблему з трубой, кватэры працягвала затапліваць. Праз некаторы час аварыйнікі ўсё ж прыехалі, але яны не змаглі адкрыць падвал, бо ў іх не было ключоў. У выніку яны паехалі ў ЖЭС за ключамі, а вада тым часам працягвала паступаць у кватэры».

Ваду прыбіралі самастойна

Пакуль аварыйная служба разбіралася, як адкрыць падвал, жыхары дома ўзламалі яго, але не разабраліся, дзе трэба перакрыць ваду. Жыхарам прыйшлося чакаць аварыйнікаў.

«Прыехалі аварыйнікі, адключылі ваду і з’ехалі. Мы патэлефанавалі ў міліцыю і МНС і аператыўна знайшлі жыхароў той кватэры. У іх у кватэры ўзровень вады быў амаль 7 см. Прасілі ў МНС шланг, каб адпампаваць ваду, але маёр сказаў, што зрабіць гэта немагчыма. У выніку жыхары арганізаваліся і прыбралі ваду ўручную», — дадаў Міхаіл.

Ёсць пытанні да «Гроднажылбуда»

Каля 20 жыхароў сабралася, каб разам вычэрпваць ваду на паверхах. На гэта ў іх пайшло некалькі гадзін.

«Ваду мы прыбралі, але засталіся без святла і выгод. Мая кватэра на пятым паверсе больш за ўсё пацярпела. Усё сырое і мокрае, жыць у такіх умовах немагчыма. Прэтэнзіі ў нас не да жыхароў кватэры на шостым паверсе, а да „Гроднажылбуда“. Як будаўнікі здавалі дом, што праз тры месяцы ў жыхароў сарвала трубу і пры гэтым пацярпелі ўсе?»

Атрымаць аператыўна каментар у «Гроднажылбуд» не ўдалося.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025