У суботу 18 жніўня прыблізна ў 10:50 на вуліцы Горкага сутыкнуліся два аўтамабілі. Падчас сутыкнення пасажыр аднаго з аўтамабіляў вылецеў праз бакавое шкло транспарту. На месцы аварыі пацярпеламу аказваецца дапамога медыкаў.
Што стала прычынай ДТЗ, высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Хуткую да месца аварыі выклікала кіроўца тралейбуса, якая і стала сведкай сутыкнення аўтамабіляў.
«Удар быў настолькі моцным, што дзіця, якое сядзела ў машыне ззаду, вылецела праз шкло. Яно ляжала на дарозе ў крыві, яму зараз аказваюць дапамогу медыкі», — распавяла кіроўца тралейбуса.