Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:33

“Нёман” у хатнім паядынку абыграў жлобінскі «Металург»

У чарговым матчы Кубка Салея гродзенскі «Нёман» на хатнім лёдзе прымаў жлобінскі «Металург». Цяжкі матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 4:3 на карысць гродзенцаў.

Перамога далася гродзенскай камандзе складана і гэта нягледзячы на тое, што чырвона-чорныя ў пачатку трэцяга перыяду вялі ў 3 шайбы. Пасля гэтага падапечныя Сяргея Пушкова выпусцілі сваю перавагу, але ўсё ж такі змаглі давесці гульню да перамогі.

“Нёман” – “Металург” 4:3 (0:1, 1:0, 3:2)

галы:
09.25 0:1 – Ягораў (Нікулін, Шыкуць)
31.28 1:1 – Рэмезаў (Ляўша, Кіслы, – бол.)
41.08 2:1 – Шуба (Пітуле, С.Маляўка)
42.12 3:1 – Савінаў (Хараманда)
42.21 4:1 – Шуба (Кіслы, Рэмезаў)
53.41 4:2 – Севастьянаў (Кунцэвіч)
55.40 4:3 – Маслюкоў (Слыш, Феклістаў)

https://www.youtube.com/watch?v=lp4xragNPrY

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

“Не атрымаўся ў нас трэці перыяд. Усё, што хлопцы павінны былі выканаць, не атрымалася абсалютна. Нават не зразумела, што з’явілася таму прычынай. У другім перыядзе добра дадалі, шмат нападаў было, адзінае, што не так часта да варот даводзілі шайбу, але тэрытарыяльна валодалі перавагай. Гэта валоданне і вылілася ў тыя галы, якія забілі ў трэцім перыядзе. Пяціхвіліннае расслабленне вярнула матч, у прынцыпе, таму – усё магло скончыцца ў авертайме, калі б у канцы нас брамнік не выратаваў. Гульня, на сённяшні дзень, была роўная, проста мы больш рэалізавалі момантаў, якія стварылі”.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 20 жніўня ў Гродне і будзе прымаць зборную «U-20».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: