У рамках Дня здаровага харчавання 16 жніўня ў парку Жылібера можна было бясплатна даведацца свой рост, вагу і аб’ём таліі. Арганізатарам акцыі выступілі тры гродзенскія паліклінікі: цэнтральная, № 5 і № 7.

Акцыя доўжылася ўсяго некалькі гадзін, ёй скарысталіся больш за 100 чалавек. Акрамя вымярэння росту, вагі і аб’ёму таліі, медыкі яшчэ распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы па тэме здаровага харчавання.

У Беларусі Дзень здаровага харчавання адзначаецца 18 жніўня. Наступная бясплатная акцыя ад цэнтральнай паліклінікі будзе накіравана на прафілактыку інфарктаў і інсультаў і пройдзе на наступным тыдні. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце цэнтральнай паліклінікі.