Падчас археалагічных раскопак на Старым замку знойдзена новая шахматная фігурка — пешка. Археолагі датуюць яе XIV стагоддзем. Зроблена яна з рога.

Нагадаем, што ў мінулым годзе была знойдзена шахматная фігурка ладдзя. А ў музеі сабралася ўжо цэлая калекцыя археалагічных шахматных фігурак. Самая знакамітая — гэта фігурка ладдзя, якая стала прататыпам скульптуры (мастак Уладзімір Панцялееў), устаноўленай у мінулым годзе каля Замкавай гары.
На тэрыторыі Старога замка знайшлі чарговую шахматную фігурку