Пажар у касцёле ў Гожы пачаўся вечарам 14 жніўня. Паводле сведак і папярэдняй версіі МНС, у адну з веж храма магла патрапіць маланка, з-за чаго пачалося ўзгаранне ў электрашчытавой у закрыстыі.
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы пры дапамозе мясцовых жыхароў толькі паспелі адрэстаўраваць і акурат рыхтаваліся да 150-годдзя храма. Апошні раз гэты касцёл гарэў у 1941 годзе, калі на яго скінулі нямецкую бомбу. Тады ж храм амаль цалкам згарэў, а разам з ім і старыя метрычныя кнігі.
[irp posts="78 432″ name="В Гоже под Гродно горел костел. Пожар вызвала молния"]
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што бачылі, як 14 жніўня маланка ўдарыла ў адну з веж касцёла. Але ніхто не думаў, што ў выніку пачнецца ўзгаранне ў храме.
Настаяцелю касцёла ксяндзу Паўлу Шанчуку патэлефанавалі і паведамілі пра задымленне каля 17.00, праз некаторы час выклікалі супрацоўнікаў МНС.
«Згарэла закрыстыя — гэта, можна сказаць, кабінет ксяндза. Згарэла вопратка і некаторыя дакументы з сучаснымі метрыкамі. Але сур’ёзных каштоўнасцяў ніякіх там не было», — кажа Павел Шанчук.
Ксёндз адзначае, што ў той момант, калі маланка ўдарыла ў касцёл, у акрузе ў многіх выключаліся камп’ютары, а ў кагосьці нават гарэлі.
«Навальнічны разрад быў вельмі моцны. Наш касцёл быў цалкам адрэстаўраваны, мы рыхтаваліся адзначаць вялікі юбілей — 150-годдзе. Пасля рамонту ўсе ганарыліся храмам — і тут пажар. Цяпер трэба ўсё рамантаваць зноў, гэта для нас выпрабаванне. Як святара, мяне радуе, што была некранутая агнём галоўная частка храма — алтар. Магло быць і горш. А адзенне, якое згарэла, не надта каштоўнае, яго можна купіць», — дадаў ксёндз.
Рэстаўрацыя касцёла праходзіла некалькі гадоў за кошт ахвяраванняў вернікаў. Прыход Гожскага касцёла — Гожа і бліжэйшыя вёскі - складаецца з каля 2000 чалавек. На службу ў нядзелю ў касцёл прыходзіць у сярэднім 200 чалавек.
Першы касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў часы караля Казіміра Ягелончыка, які неаднаразова прыязджаў у Гожу на паляванне. Яго сын Аляксандр у 1494 вылучыў для касцёла ворныя землі, лугі, два возера, два млына.
Падчас маскоўскіх і шведскіх нашэсцяў ў другой палове 17 стагоддзя касцёл і мястэчка былі цалкам разбураныя. У тым жа стагоддзі з дазволу біскупа Віленскага Яна Даўгяла-Завіша касцёл адбудавалі нанова, але ўжо на новым месцы. У 1862 г. настаяцель Гожскі, ксёндз Павел Транчынскі, пачаў будаўніцтва новага каменнага касцёла. Сучасны будынак касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1869 годзе. 30 лістапада 1869 года дэкан Гродзенскі Аляксандр Гінтаўт адслужыў Святую Імшу, падчас якой асвяціў новапабудаваны храм.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…