У Гродне 15 жніўня афіцыйна адкрылі назіральную пляцоўка «Дахі старога горада» і кафэ «Дах свету» («Крыша мира»). Яны размясціліся на вышыні больш за 25 метраў - на даху гандлёвага дома «Нёман» у самым цэнтры горада. Для гараджан дах гандлёвага дом «Нёман» адкрыюць 16 жніўня ў 10:00.
Назіральную пляцоўку над былым універмагам сімвалічна назвалі «Дахі старога горада». Адсюль, як на далоні, бачныя дахі старых гродзенскіх будынкаў, якія можна ўбачыць не праз аконнае шкло і не праз празрыстыя сценкі агляднага ліфта, а ўжывую.
Тэрыторыя назіральнай пляцоўкі падзелена на зону адпачынку і тэрыторыю для прагулак. У цэнтры агляднай пляцоўкі размясцілася новае лаўнж-кафэ на 100 месцаў пад назвай «Дах свету» («Крыша мира»). Яно размяшчаецца на ўзнёслай тэрасе пад навесам-купалам, займае плошчу 350 квадратных метраў. Падобнае кафэ на даху ёсць толькі ў Мінску, сярод абласных цэнтраў Гродна — адзіны можа пахваліцца такім месцам.
Трапіць на дах можна як па лесвіцы, так і на панарамным ліфце, які адразу дастаўляе ў кафэ «Вялікі Буфет» на чацвёрты паверх і на дах, без прыпынкаў па дарозе. Ліфтам можа карыстацца кожны наведвальнік гандлёвага дома, пры гэтым падымацца на ім можна і пасля закрыцця «Нёмана».
Аглядная пляцоўка на даху ў сэрцы Гродна будзе працаваць бясплатна. У ГД «Нёман» упэўненыя, што яна стане яшчэ адным папулярным месцам адпачынку гараджан і турыстаў.