Гродзенскі медуніверсітэт трапіў у ТОП-10 ВНУ Беларусі, якімі цікавіліся ў ліпені

Аналітыкі Яндэкса падрыхтавалі даследаванне, якімі ВНУ цікавіліся абітурыенты Беларусі гэтым летам. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт трапіў у топ-10 ВНУ.

Агулам, паступленне ва ўніверсітэты стала тэмай, да якой у ліпені беларусы праявілі найбольшую цікавасць. Яна апярэдзіла чэмпіянат свету па футболе. Акрамя інфармацыі аб канкрэтных вышэйшых навучальных установах беларусы часта шукалі даведачны рэсурс для тых, хто паступае «Абитуриент.by», прахадныя балы 2018 года ў ВНУ Беларусі і сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання. Таксама абітурыенты задавалі галоўнае пытанне Яндэксу — куды паступаць.

Топ-10 беларускіх ВНУ, да якіх вырасла цікавасць у ліпені 2018 года*

1. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ)

2. Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ)

3. Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ)

4. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ)

5. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ)

6. Універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)

7. Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГрДМУ)

8. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)

9. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ)

10. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)

Летась ГрДМУ займаў у гэтым рэйтынгу тое ж самае месца.

*гаворка ў дадзеным выпадку не пра самыя папулярныя ВНУ па запытах Яндэкса з Беларусі ў цэлым, а пра ВНУ, увага да якіх у ліпені вырасла больш за ўсё адносна іншых перыядаў года, і людзі часцей шукалі інфармацыю пра іх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025