Навіны

У Панямуні на бездарожжы гродзенцы б’юць машыны. Чыноўнікі толькі даюць адпіскі

Нядаўна жыхарка Панямуні запрасіла сяброўку прыехаць па агуркі. На мясцовым бездарожжы тая прабіла паддон. Жыхары тамтэйшай вуліцы Берагавой чацвёрты год вядуць перапіску з уладамі, ЖКГ і дарожнікамі. Дарогі так і не дамагліся, таму працягваюць біць машыны.

Гарадскія тарыфы

Да 2008 года Панямунь лічылась вёскай у Гродзенскім раёне. 10 год таму яе жыхары афіцыйна сталі гарадскімі. Праўда, самі кажуць, гарадскімі сталі толькі тарыфы.

Жыхары страцілі ўсе ільготы, якія ёсць у сельскага насельнітва. Спадзяваліся, што змены прывядуць да лепшага. «Думалі, горад нарэшце правядзе каналізацыю і зробіць дарогі», — кажуць жыхары вуліцы Берагавой. Аднак дарог, годнага асвятлення і цэнтральнай каналізацыі дагэтуль няма.

Прабіты на бездарожжы паддон

Добраўпарадкаванне не плануецца

Яшчэ ў 2015 годзе жыхары вуліцы пачалі збіраць подпісы і дасылаць звароты. Яны так нічога і не дабіліся. Алена Этэль перадала ў рэдакцыю перапіску, якую вядзе з чыноўнікамі. За гэтыя гады ў яе назбіралася цэлая папка адпісак.

Лісты, якія атрымала Алена Этэль з розных інстанцый
Чыноўнікі ў адказах спасылаліся на абмежаваны бюджэт, які не дазваляе ўпарадаваць вуліцу, пракласці каналізацыю і правесці асвятленне. Падсыпка і грэйдзіраванне — адзінае, што могуць прапанаваць дарожнікі.

Жыхары звярталі ўвагу, што вуліца дастаткова кароткая — усяго 400 метраў. Значыць, і працы павінна быць няшмат. Але такі аргумент чыноўнікаў не пераканаў. Звярталіся да мясцовых дэпутатаў - без выніку.

Ацаніце прасвет

Асфальт толькі нашкодзіць?

У адказе з прамой лініі мясцовым наогул сказалі, што дарогу не асфальтуюць нібыта з добрых намераў. «На іх думку, гэта прывядзе да падтаплення дамоў», — кажуць жыхары Берагавой. Чыноўнікі тлумачылі, што калі не будаваць тратуараў, бартоў і ліўнеўкі, а проста асфальтаваць, то дамы па няцотным баку будзе рэгулярна падтапляць.

Можна праваліцца

Жыхары адзначаюць, што на іх вуліцу нават хуткая баіцца ехаць. Адсутнасць нармальнай дарогі проста небяспечная. «Тут можна нават праваліцца», — кажуць мясцовыя і паказваюць 40−50-сантыметровыя канавы пасля дажджу.

Глыбіня яміны — 40 см
Уласніца пабітага аўтамабіля і яе сяброўка, жыхарка Берагавой, не хочуць пакідаць сітуацыю «на тармазах» і маюць намер дайсці ў справе дарогі да найвышэйшых інстанцый.

Падсыпка — да першага дажджу

Цягам тыдня пасля здарэнне на Берагавую прыехалі дарожнікі і засыпалі яміну. Але толькі адну — у тым месцы, дзе жанчына прабіла паддон. Далей вуліца засталася без змен. Жыхары кажуць, што такога «рамонту» хопіць хіба што да наступнага буйнога дажджу. А потым зноў прыйдзецца пісаць лісты і званіць на прамыя лініі.

Вось як падсыпалі вуліцу ў Панямуні:


Ніжэй — фрагменты толькі трох з мноства адпісак за апошнія гады. З іх вынікае, што акрамя падсыпкі і грэйдзіравання жыхарам вуліцы Берагавой спадзявацца няма на што.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025