Конкурс «Дзелавы ровар» пройдзе ў Гродне з 15 жніўня па 20 верасня. Мэта конкурса — знайсці і заахвоціць кампаніі, дзе супрацоўнікі і кіраўнікі аддаюць перавагу экалагічнаму віду транспарту. Прыняць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, якая працуе ў Гродне. У намінацыі «ВелаБосс» можа паўдзельнічаць любая беларуская арганізацыя. Праводзіць конкурс грамадская арганізацыя ВелаГродна.
Калі вы хочаце, каб і ваша кампанія далучылася да «Дзелавога ровару», то запоўніце кароткую форму заяўкі на конкурс.
Сппборніцтвы будуць праводзіцца па наступных намінацыях:
У вашай кампаніі шмат людзей дабіраецца на працу на ровары? Актывуйце усіх выкладваць фота з роварам ў сацыяльных сетках з хэштэгам #grodnobiketeam і назвай вашай кампаніі. Больш удзельнікаў - бліжэй прыз!
На працы ёсць велапаркоўка, распранальня і душ? Публікуйце здымкі велапрыязнасці з хэштэгам #grodnobikefriendly і назвай кампаніі. Больш «плюшак» для веласупрацоўнікаў - больш шанцаў на перамогу.
Кіраўнікі ездзяць на працу на ровары? Апублікуйце гэта з хэштэгам #by_bikeboss. «Лайкі» і журы вызначаць лепшага велабоса.
Ездзіце на веласіпедзе на працу ў гарадской (не спартовай) вопратцы? Публікуйце фота з хэштэгам #grodnobikelook і назвай кампаніі.
Ровар для вас нешта большае, чым проста рэч? Пакажыце гэта сваімі крэатыўнымі фоткамі з хэштэгам #grodnobikefriends і назвай кампаніі.
Выбіраеце экалагічны від транспарту, незважаючы на дажджы і буры? Размясціце вашы фота з роварам у «нелётнае» надвор’е з хэштэгам #grodnobikeweather і назвай кампаніі.
У конкурсе ўдзельнічаюць толькі фатаграфіі апублікаваныя ў сацыяльных сетках Facebook, Vkontakte, Instagram з 15 жніўня па 20 верасня ўключна з пазначэннем назвы кампаніі або арганізацыі. Усе падрабязнасці аб конкурсе на афіцыйным сайце: delovelo.by і ў сацыяльных сетках Facebook і Vkontakte.
Мерапрыемства арганізавана Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў і ВелаГродна ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух у Беларусі», што фінансуецца Еўрапейскім Звязам.
Карданные валы иногда бывает очень трудно найти в обычном магазине или на рынке. Если вы зайдете вот сюда , то вви сможете найти большой выбор валов по привлекательной цене от мирового производителя.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…