Конкурс «Дзелавы ровар» пройдзе ў Гродне з 15 жніўня па 20 верасня. Мэта конкурса — знайсці і заахвоціць кампаніі, дзе супрацоўнікі і кіраўнікі аддаюць перавагу экалагічнаму віду транспарту. Прыняць удзел у конкурсе можа любая арганізацыя, якая працуе ў Гродне. У намінацыі «ВелаБосс» можа паўдзельнічаць любая беларуская арганізацыя. Праводзіць конкурс грамадская арганізацыя ВелаГродна.

Калі вы хочаце, каб і ваша кампанія далучылася да «Дзелавога ровару», то запоўніце кароткую форму заяўкі на конкурс.

Сппборніцтвы будуць праводзіцца па наступных намінацыях:

Самая вялікая велаарганізацыя

У вашай кампаніі шмат людзей дабіраецца на працу на ровары? Актывуйце усіх выкладваць фота з роварам ў сацыяльных сетках з хэштэгам #grodnobiketeam і назвай вашай кампаніі. Больш удзельнікаў - бліжэй прыз!

Самая веласяброўская арганізацыя

На працы ёсць велапаркоўка, распранальня і душ? Публікуйце здымкі велапрыязнасці з хэштэгам #grodnobikefriendly і назвай кампаніі. Больш «плюшак» для веласупрацоўнікаў - больш шанцаў на перамогу.

Велабос

Кіраўнікі ездзяць на працу на ровары? Апублікуйце гэта з хэштэгам #by_bikeboss. «Лайкі» і журы вызначаць лепшага велабоса.

Стыльны look

Ездзіце на веласіпедзе на працу ў гарадской (не спартовай) вопратцы? Публікуйце фота з хэштэгам #grodnobikelook і назвай кампаніі.

Мой лепшы сябар — ровар

Ровар для вас нешта большае, чым проста рэч? Пакажыце гэта сваімі крэатыўнымі фоткамі з хэштэгам #grodnobikefriends і назвай кампаніі.

На ровары ў любое надвор’е

Выбіраеце экалагічны від транспарту, незважаючы на ​​дажджы і буры? Размясціце вашы фота з роварам у «нелётнае» надвор’е з хэштэгам #grodnobikeweather і назвай кампаніі.

У конкурсе ўдзельнічаюць толькі фатаграфіі апублікаваныя ў сацыяльных сетках Facebook, Vkontakte, Instagram з 15 жніўня па 20 верасня ўключна з пазначэннем назвы кампаніі або арганізацыі. Усе падрабязнасці аб конкурсе на афіцыйным сайце: delovelo.by і ў сацыяльных сетках Facebook і Vkontakte.

Мерапрыемства арганізавана Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў і ВелаГродна ў межах кампаніі «Дзелавы ровар» праекту «Гарадскі веларух у Беларусі», што фінансуецца Еўрапейскім Звязам.

«Круці па справе»: Самую прыязную да ровараў арганізацыю вызначаць у Гродне


Карданные валы иногда бывает очень трудно найти в обычном магазине или на рынке. Если вы зайдете вот сюда , то вви сможете найти большой выбор валов по привлекательной цене от мирового производителя.