Горад

На дарозе танкі, транспарту няма, вуліцы без святла. Жыхары «элітнага» раёна Ласосна-4 папрасілі дапамогі ў Матолькі

Маладыя сем'і набылі прыгожыя домікі ў раёне Ласосна-4. Але да камфортнага і бяспечнага жыцця там далёка. Дзеці гуляюць на асфальце, а неасфальтаваную дарогу даводзіцца дзяліць з дачнікамі і танкамі. Пыл з яе перашкаджае бачыць і дыхаць. Каб дапамагчы вырашыць гэтыя праблемы, увечары 9 жніўня раён наведаў актывіст Антон Матолька.

Ласосна-4 складаецца з 63 дамоў і 102 кватэр эканом-класу. Сям’я Віталя набыла домік некалькі месяцаў назад і плануе туды пераехаць восенню. І калі рамонт у будынках ідзе поўным ходам, то добраўпарадкоўваць тэрыторыю раёна ЖКГ не спяшаецца. Таму Віталь звярнуўся за дапамогай да блогера Антона Матолькі, які выехаў у «турнэ» па рэгіёнах, каб дапамагчы людзям з іх праблемамі. Вырашыць іх можна сіламі анлайн-актывізму — шматлікімі зваротамі, лістамі да ўладаў і петыцыямі.

[irp posts="47 264″ name="Рэпартаж з пасёлка каркасных дамоў у Ласосна, дзе гатовы катэдж каштуе 58 тысяч даляраў па курсе"]

Разам з блогерам жыхары акрэслілі пяць праблемаў раёна. Цягам тыдня з’явіцца першая петыцыя, якую можна будзе падпісаць, каб дапамагчы людзям. У раёне жывуць актыўныя маладыя сем'і, якія хочуць жыць у камфорце і беспяцы, і гатовыя за гэта пазмагацца.

Сустрэча жыхароў раёна з Антонам Матолькам
Антон Матолька
Гродзенец Віталь, які выклікаў Матольку ў Гродна

1. Неасфальтаваная дарога

Праект дарогі ад Гроднажылбуду ёсць, а грошай на рэалізацыю няма. Дарога, якая ёсць сёння, не прызначаная для пешаходаў і веласіпедыстаў, па ёй на палігон з ваеннай часткі ходзяць танкі. Пасля кожнай машыны ў паветра падымаецца пыл. Час ад часу дарогу раўняюць грэйдарам. Яна становіцца раўнейшай, але ў паветра ад гэтага падмаецца яшчэ больш пылу.

[irp posts="70 294″ name="БМП «узялі ў палон» мікрараён катэджаў у Гродне. Як церпяць ад вайсковай тэхнікі"]

Паводле заканадаўства ўсе пад’язныя дарогі да мікрараёнаў павінны быць асфальтаваныя. Ласосна — адзіны раён у Гродне, да якога няма асфальтаванага пад’езду. Тут ужо адбылося адно ДТЗ.

А яшчэ мясцовыя кажуць, што дарогу не будуюць, бо, паводле інфармацыі ДАІ, тут могуць быць міны. Гучыць дзіка, таму жыхары ўжо рыхтуюць запыт у мінабароны.

У жылбудзе ў сваю чаргу кажуць кажуць, што пакуль не будуць будаваць дарогу, бо ў будучыні тут і так пройдзе кальцавая магістраль. Жыхары лічаць, што гэта зойме шмат часу. «Ужо гадоў 40 вуліцу Каліноўскага раўняюць, гадоў 25 робяць аб’язную на старым мосце», — кажуць яны.

2. Транзітны рух дачнікаў

У жылой забудове можна рухацца з хуткасцю не больш за 60 км/г. Але знаку «жылая забудова» ў Ласосна-4 няма, бо ДАІ адмовіла. Жыхарам адказалі, што выкананыя ўсе неабходныя нормы бяспекі, таму няма сэнсу дадаткова абмяжоўваць рух знакамі ці «спячымі паліцэйскімі». Але дачнікі едуць праз раён значна хутчэй. Жыхары баяцца, што дзеці ці хатнія жывёлы могуць выбегчы на дарогу і здарыцца аварыя. Да таго ж, людзі набывалі тут дамы ў надзеі на тое, што будзе ціха. А пакуль цішыні няма.

3. Няма грамадскага транспарту

Бліжэйшы прыпынак грамадскага транспарту знаходзіцца праз два кіламетры. Пусціць аўтобус бліжэй немагчыма, бо няма разваротнага кальца, тратуараў і пад’езду, кажуць у аўтобусным парку.

«Мэр [старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой — рэд.] сказаў коратка і ясна. Зараз кожны можа купіць сабе машыну. Можна было не купляць сабе дом, а купіць добрую машыну», — перадаюць яго словы жыхары раёна.

Пакуль дзеці будуць вымушаныя хадзіць у школу № 19 два кіламетры. Жыхары кажуць, што падвезці іх у школу могуць, а завезці дамоў у працоўны час — цяжка. Дзецям трэба развівацца, хадзіць у гурткі і секцыі. Да таго ж дарога не асвяшчаецца, зімой хадзіць пешшу будзе складана.

4. Вулічныя ліхтары выключаюць у 1.00

У прыватным сектары асвятленне адключаюць дзеля эканоміі. Але з гэтага года пракуратура пастанавіла, што нават у межах эканоміі цалкам выключаць асвятленне нельга.

5. Няма дзіцячай пляцоўкі

У мікрараёне ёсць пляцоўка, якую збіраюцца прадаць інвестарам для пабудовы крамы. Жыхары не хочуць краму, бо лічаць, што яна стане месцам прыцягнення нецвярозых. А дзіцячая пляцоўка патрэбная, бо пакуль дзеці гуляюць з мячыкам на асфальце.

На наступным тыдні жыхары выкладуць петыцыю ў інтэрнэце. Hrodna.life будзе сачыць за развіццём сітуацыі.

[irp posts="44 027″ name="Змяніць свет не ўстаючы з канапы: 5 правіл Антона Матолькі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025