Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:27

Кубак Салея: хакеісты «Нёмана» апынуліся мацней за «Шахцёр»

У Салігорску 10 жніўня “Нёман” правёў чарговы матч у рамках Кубка Салея, дзе сустракаўся з мясцовым «Шахцёрам». Гульня паміж супернікамі скончылася з лікам 5:3 на карысць гродзенцаў.

Каманды паказалі добры і відовішчны матч з сур’ёзнай барацьбой і забітымі шайбамі. У перамозе над «Шахцёрам» у гродзенцаў адыграў вырашальную ролю заключны перыяд, дзе хакеістам «Нёмана» атрымалася закінуць тры безадказныя шайбы.

“Шахцёр” – “Нёман” 3:5 (3:1, 0:1, 0:3)

галы:
06:48 1:0 – Усенка (Буйніцкі, Андрушчанка)
10:23 1:1 – Крыскін (Рэмезаў, Грышанаў, – бол2.)
15:43 2:1 – Ніколішін (В.Сушка, Гарбуноў, – бол.)
19:53 3:1 – Бакун (Гарбуноў, – бол.)
23:20 3:2 – Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
43:31 3:3 – Кіслы (мен.)
46:30 3:4 – Кіслы (мен.)
59:50 3:5 – С.Маляўка (Баярчук, А.Маляўка)

Настаўнік «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены гульнёй сваіх падапечных у Салігорску:

«З пункту відовішчнасці, лічу, вельмі добры матч атрымаўся. У першым перыядзе вельмі выдатна рэалізавалі большасць «гарнякі». Але з другога перыяду мы добра зайгралі ў атацы, забілі добрыя галы. У сённяшнім матчы мы нядрэнна згулялі ў няроўных складах – забілі шайбы як у большасці, так і ў меншасці. Зразумела, над чым нам варта працаваць. Але мы дамагліся сёння жаданага выніку, ўзялі тры ачкі. А трэці перыяд быў вырашальным: хто заб’е, той і стане пераможцам. Таму – хлопцы, з перамогай! Вы малайцы – паправілі усё тое, што не атрымлівалася ў нашай каманды ў першым перыядзе».

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 12 жніўня і будзе прымаць «Дынама-Маладзечна».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: