Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:17

Даша будзе дыхаць дома. Ёй дапамаглі 8 000 чалавек з Беларусі і Польшчы

Апарат для штучнай вентыляцыі лёгкіх прывезлі ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс 10 жніўня. Каб сабраць сродкі на гэту тэхніку, спатрэбілася амаль год часу і ўдзел каля васьмі тысяч чалавек. Далучыліся да збору сродкаў не толькі беларусы. Праз падтрымку Польскага консульства ўдалося атрымаць дапамогу і з-за мяжы, ад фірма Medseven. Зараз апарат усталююць у бальніцы, дзе знаходзіцца Даша. Праз тыдзень яна ўжо зможа перехаць дамому.

Акцыю па збору сродкаў «Даша Дыхай Дома» пачалі ў снежні 2017 года. На той час Даша Кавалеўская ўжо больш года знаходзілася ў рэанімацыйным аддзяленні дзіцячай бальніцы. За гэты час акцыю падтрымалі 7 960 жыхароў горада і мясцовыя прадпрыемствы — БелСофТекс, Леди Джи, Мясокомбинат, Inoxia. Дапамагалі ў зборы сродкаў і мастакі з Гродна. Тры дабрачынныя выставы іх прац былі праведзены ў розных гарадах Польшчы. Сродкі ад продачу карцін таксама былі пералічаны для дапамогі Дашы.

Усяго ад снежня 2017 года было сабрана 15 919, 47 рублёў.

З дапамогай Консульства Польшчы ў Гродне дзяцячы хоспіс атрымаў падтрымку калегаў з-за мяжы.

«Калі даведаліся пра Дашу, вырашылі дапамагчы, хаця консульства не мае такіх абавязкаў і нават фармальных магчымасцяў», — распавёў генеральны консул Польшчы ў Беларусі Яраслаў Ксёнжэк. Консульства дапамагло дзіцячаму хоспісу скантактавацца з арганізацыямі, што займаюцца паліятыўнай дапамогай ў Польшчы. Вынікам супрацы стала перададзеная ў Беларусь неабодная тэхніка і сродкі для догляду цяжка хворых. Па словах Яраслава Ксёнжэка, гэта дар «ад чыстага польскага сэрца» для тых, хто патрабуе дапамогі ў Беларусі, незалежна ад наяўнасці польскіх каранёў.

Дома для Дашы ўжо ўсё гатова. Яе бацькі, Вікторыя і Казімір Кавалеўскія расказалі, бліжэйшы тыдзень правядуць у бальніцы разам з дачкой, каб навучыцца правільна карыстацца апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля разам з Дашай і апаратам вернуцца дадому.

Розных відаў паліятыўнай дапамогі патрабуюць 67 дзяцей у Гродне і каля 150 ў вобласці. Вы можаце падтрымаць іх, пералічыўшы сродкі на рахунак дзіцячага хоспіса.


К сожаленью, людей с диагнозом сахарный диабет с каждым годом становится все больше. Следуя рекомендациям и советам, представленным на портале https://bezdiabet.ru/ вы значительно сможете улучшить качество вашей жизни, даже с этим диагнозом.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: