У планах Дзяржатамнагляду на бягучае паўгоддзе — рэгуляваць дзеянні ў сувязі з завозам ядзернага паліва на БелАЭС і праводзіць стрэс-тэсты, каб праверыць гатоўнасць БелАЭС, піша «Гродзенская праўда».

Тым часам Дэпартаменце па ядзернай і радыёактыўнай бяспекі МНС Рэспублікі Беларусь прадставілі вынікі партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай атамнай станцыі. Асноўная выснова — станцыя устойлівая да ўзнікнення няштатных сітуацый.

Стрэс-тэсты АЭС з улікам спецыфікацыі ENSREG Беларусь правяла на добраахвотнай аснове ў 2016 годзе. Нацыянальны даклад па выніках стрэс-тэстаў быў накіраваны ў Еўракамісію і размешчаны ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў 2017 годзе. Выснова — Беларуская АЭС устойлівая да ўзнікнення падзей, падобных тым, што адбылося на «Фукусіме» ў 2011 годзе.