Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:20

Arrest me. Брэнд Ceremony выпусціў кеды сумесна з Лідскай абутковай фабрыкай

Для ўсіх, каму не хапіла чырвоных «лідскіх» кедаў, выпушчаных разам з LSTR, беларускі малады і моладзевы брэнд вулічнага адзення Ceremony зрабіў калабарацыю з Лідскай абутковай фабрыкай і выпусціў кеды, і ў іх ужо солд аўт першай партыі з 50 пар. Пра гэта стваральнікі напісалі ў сваім пабліку ў «Вк», піша kyky.org.

«Мы нарэшце разабраліся з усімі вашымі паведамленнямі і адправілі ўсе заказы, так што хутка першыя ўладальнікі нашых лімітаваных кед выйдуць на вуліцы Менска і не толькі, дарэчы гэта быў наш самы хуткі солд аўт, 50 пар разышліся менш чым за гадзіну.

Што да наступнага дропа, то большая частка пар будзе рэалізавана па папярэднім замовам, у вольным доступе пакінем толькі 20%, так што калі вы сапраўды хочаце атрымаць сваю пару, лепш зрабіць гэта праз перадзамову. Да кожнай перадзамовы дарым стыкерпак, ён яшчэ ў працэсе, але будзе выглядаць вельмі эфектна, усё як звычайна, у стылі Ceremony.


«Дырэктар пакрыўдзіўся». Лідская абутковая фабрыка спыніла працу з LSTR пасля допісу ў Instagram


Адразу адказваем на ўсе пытанні, якія тычацца адрозненняў ад класічнай мадэлі.

• Заднікам і бакавыя палоскі зробленыя з святлоадбівальнага матэрыялу.

• Мы не проста змянілі колер замшу, ён стаў больш шчыльным і зносаўстойлівым, кеды лепш захоўваюць сваю першапачатковую форму.

• Унутраныя часткі цалкам перапрацаваныя. Дададзены сеткаваты, дыхаючы матэрыял, які забяспечвае больш шчыльнае прыляганне да ступні.

• Адтуліны для шнуркоў акантаваныя металам.

• Шнуркі сталі шчыльней і шырэй, што прадухіляе частае развязванне.

• Брэндынг Ceremony на язычку, выкананы лазернай гравіроўкай.

Такім чынам, усё па справе:

• Памеры 40−45.
• Прайс 65 BYN; 32.50 USD; 2050 RUB.
• Дастаўка па ўсім свеце

***

Што гэта за брэнд? Вопратку стварае дызайнер з Мінска і дызайнер з Асакі. У піжамах і камбінезонах ад Ceremony не спяць і не працуюць, а, хутчэй за ўсё, тусуюцца і моднічаюць. Купіць іх рэчы можна толькі ў пабліку, а дыяпазон коштаў у сярэднім — ад 70 да 600 BYN.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: