Каля 9 раніцы 8 жніўня на трасе М6 паблізу Скідзеля адбылася аварыя з удзелам веласіпедысткі і грузавіка. MAN перавозіў тушы і субпрадукты жывёл на перапрацоўку. Перад ім на пешаходным пераходзе з’явілася веласіпедыстка-пенсіянерка. Кіроўца грузавіка паспрабаваў экстрана затармазіць, але зачапіў ровар, які апынуўся пад кабінай аўто.

Падчас экстраннага тармажэння з кузава грузавіка на праезжую частку вываліўся груз. У рэдакцыю autogrodno.by даслалі першыя фатаграфіі. Уразлівым глядзець не рэкамендуецца!

Пажылая веласіпедыстка атрымала пералом нагі і змешчана ў шпіталь. На месцы здарэння ўжо знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, яны абгарадзілі конусамі частку дарогі. Відавочцы кажуць, што пах вакол месца ДТЗ невыносны.

Смелыя могуць паглядзець фота крупным планам на autogrodno.by.

Пякельны смурод! Ля Скідзеля з грузавіка вываліліся вантробы жывёл Пякельны смурод! Ля Скідзеля з грузавіка вываліліся вантробы жывёл