Больш за дзесятак гродзенцаў засталіся без пуцёўкі, адпачынку ў Іспаніі і грошай. Буйны расійскі тураператар, які рэалізоўваў туры праз беларускія агенцтвы, ануляваў усе заказы і паслугі. Прайшоў амаль месяц, а грошы турысты так і не вярнулі, піша vgr.by.
Гісторыя пачалася ў канцы чэрвеня, калі расійская кампанія ТАА «Панарама Тур» (тураператар «Наталі Турс»), якая супрацоўнічала з многімі беларускімі турагенцтвамі і лічыцца адной з найбуйнейшых у Расіі, паведаміла аб адмене чартэрных рэйсаў. Праз некалькі дзён на сайце фірмы з’явілася аб’ява аб тым, што з-за фінансавых цяжкасцяў усе заказы і паслугі ануляваны на перыяд з 4 ліпеня па 30 верасня 2018 года ўключна. Даўгі перад кліентамі, у ліку якіх і некалькі сотняў беларусаў, склалі 15 мільёнаў долараў.
Па дадзеных Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, сітуацыя закранула каля 400 беларусаў, якія купілі туры ў «Наталі Турс», і яшчэ 150−200 чалавек, якія ў момант анулявання пуцёвак знаходзіліся на курортах.
Сярод пацярпелых апынуліся і гродзенцы. У прыватнасці, толькі праз адно гродзенскае турагенцтва было прададзена каля 15 пуцёвак у Іспанію на агульную суму прыкладна 30 тысяч еўра. Кошт тураў - ад 800 да 4000 еўра. Цяпер, па законе, вярнуць грошы за паездкі, якія не адбыліся, павінна турагенцтва, якое звязана дамовамі з кліентамі. Пасля яны змогуць звярнуцца па кампенсацыю да «Наталі Турс».
— Людзі скандаляць, лаюцца, патрабуюць ад нас, каб мы бралі крэдыты, прадавалі кватэры, машыны і вярталі ім грошы. Сітуацыя даходзіць да абсурду, — наракае Вікторыя Карпач, дырэктар гродзенскага турагенцтва, якое супрацоўнічае з «Наталі Турс» з 2011 года. — На жаль, пакуль мы нічога дамагчыся не можам. Трымаем сувязь з Міністэрствам спорту і турызму, прадстаўніцтвам «Наталі Турс» у Мінску, нанялі адвакатаў, але ў плане выплат пакуль справа не зрушылася. Яшчэ ў канцы мінулага тыдня ніякіх зменаў не было і не прадбачылася. Некаторыя турысты скарысталіся выкупленых авіябілетамі, аформленымі візамі,
але сума доўгу ўсё яшчэ непад’ёмная.
Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму таксама трымае сітуацыю на кантролі. Аднак уздзейнічаць на тураператара не можа, бо гэта расійскі суб’ект гаспадарання.
— Усе беларускія турысты, якія знаходзіліся на курортах падчас анулявання пуцёвак, вярнуліся на радзіму. Зараз асноўная праблема — вяртанне грошай. Мы цесна супрацоўнічаем з Растурызмам. Але гарантаваць, што хутка пачнуцца выплаты, пакуль не можам. Пастаянна цікавімся ў расійскай кампаніі «Наталі Турс», калі будзе графік плацяжоў, калі пачнуцца выплаты і якія прыкладна будуць сумы. Але пакуль такой інфармацыі няма, — распавёў намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму РБ Віталь Грыцэвіч.
Па дадзеных дэпартамента, расійская кампанія пакуль не выплачвала грошы пацярпелым. Частка сумы некаторым кліентам «Наталі Турс» пакрыла за кошт выкупленых авіябілетаў на рэгулярныя рэйсы і аформленых віз.
— Турагенты, разумеючы сітуацыю, спрабуюць хоць часткова са сваёй кішэні закрыць даўгі «Наталі Турс». Бо, па законе, яны адказныя. Паколькі кампанія не наш суб’ект гаспадарання, вырашаць пытанне складаней. Спадзяемся на дапамогу нашых расійскіх калег. Наколькі мне вядома, беларускае прадстаўніцтва «Наталі Турс» выставіла дасудовую прэтэнзію ў адрас расійскай кампаніі наконт вяртання грошай, — растлумачыў Віталь Грыцэвіч.
У прадстаўніцтва кампаніі «Наталі Турс» у Мінску мы не змаглі датэлефанавацца. Расійская кампанія, у сваю чаргу, прапануе турыстам з выпісанымі авіябілетамі на рэгулярных рэйсах і аформленымі візамі скарыстацца гэтымі паслугамі па сваім меркаванні ў поўным аб’ёме. Праўда, пражыванне і трансферы прыйдзецца аплачваць самастойна.
Таксама вярнуць грошы прапануюць праз год у выглядзе гарантыйнага прадастаўлення турыстычных паслуг у наступны перыяд часу. Паводле ацэнкі кампаніі, толькі кампенсацыі ў выглядзе перададзеных авіябілетаў пакрыюць да 30% ад магчымых страт турыстаў, паведамляецца на сайце расійскай кампаніі.
Больш падрабязна пра прычыны праблем гродзенцаў і пра тое, як па законе можна абараніць турыста — чытайце на рускай версіі сайта.
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…