Некалькім сямейным інтэрнатам у Гродне хацелі надаць статус арэнднага жылля. Гэта прывяло б да павышэння цэнаў на карыстанне жыллём. Жыхары лічаць, што ўмовы ў інтэрнатах не адпавядаюць арэнднаму жыллю і патрабуюць раманту. Яны некалькі разоў сустракаліся з дэпутатам гарадcкога савета Віталя Біча і дамагліся змяншэння цэнаў.

— Можна падвесці вынікі працы журналістаў, актывістаў і, вядома, саміх жыхароў гродзенскіх інтэрнатаў па пытанні платы за карыстанне жылым памяшканнем. Гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў, калі людзі аб’ядналіся і змаглі адстаяць свае інтарэсы. Перамогай стала тое, што людзі плацяць за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду ад 2 да 10 беларускіх рублёў замест 30−80, а ў некаторых магло быць 100 і больш, — піша Анатолій Мышкевіч з грамадзянскай ініцыятывы «Гародня».


Жыхары інтэрнату ў Гродне: «Заходзіш з дзіцём у душ — там ляжыць здохлы пацук!»


Пакуль застаецца адкрытым пытанне з рамонтам інтэрнатаў. На жнівень месяц запланавана яшчэ адна сустрэча жыхароў з мэрам горада.

— Будзем спадзявацца, што на ёй гарадскія ўлады агучаць эфектыўныя варыянты вырашэння гэтай праблемы, а не стануць у чарговы раз «карміць» людзей пустымі абяцаннямі.