Канфлікт на летняй пляцоўцы кавярні «Семафор» адбыўся 5 жніўня каля 19.00. Кампанія за столікам шумна распівала спіртное, лаялася матам і паліла, што рабіць там забаронена. На іх вызвалі міліцыю, і ў момант затрымання адбылася бойка. Адзін міліцыянт атрымаў абцасам па галаве.

— Можам паведаміць, што зараз пацярпелы супрацоўнік міліцыі адчувае сябе добра, яго жыццю нічога не пагражае. Жанчына, якая атакавалая супрацоўніка, затрыманая. На дадзены момант ідуць разбіральніцтвы, праводзяцца экспертызы. Больш падрабязная інфармацыя будзе агучана пазней, — пракаментаваў «Гродзенскай праўдзе» афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка.

Лёс другіх удзельнікаў бойкі пакуль не каментуюць.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту». Падазраюцца ў здзяйсненні злачынства мужчына і жанчына, яны затрыманыя. Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.


Канфлікт у цэнтры Гродна скончыўся бойкай з міліцыяй