25−26 жніўня на базе адпачынку «Прывал"пройдзе другі рок-фэст «ROCK AUGUST 2018». Хэдлайнерам першага дня стане кавер-гурт Lincoln Park. Хэдлайнерам другога меўся быць Neuro Dubel, але з-за смерці Аляксандра Кулінковіча выступ адменены. Пра замену паведамяць пазней.

У першы дзень выступяць Lincoln Park, Stuff, Scarlet, SYNAXARIA і An Old Town' Dogzz. У другі - «Прощай, привычка», Yann Zhanchak, SHTOFF і Pet Nihil.

Уваход на фестываль — 5 рублёў. У дзень фестывалю на «Прывал» будзе хадзіць аўтобус. За навінамі сачыце тут.

Rосk August пройдзе пад Гродна. З Lincoln Park і без Neuro Dubel