Пакуль гродзенца не было ў горадзе, на яго хаце нехта адпрацоўваў навыкі стральбы з пнеўматычнай зброі. І пашкодзіў фасад і акно хаты, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пацярпелы паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы. На сённяшні дзень супрацоўнікі міліцыі усталёўваюць асоб, якія датычныя да здзяйснення дадзенага злачынства. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы першай артыкула 339 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь- «Хуліганства».