Новы статус фінансавання дзволіць «Гроднамеліяводгас» выдзяляць уласныя сродкі на добраўпарадкаванне зон адпачынку, развіццё сеткі веладарожак і веламаршрутаў і шэрагу новых паслугаў.

— Сёння па канале ідзе рух розных судоў, праводзяцца міжнародныя сплавы. Водная артэрыя дазваляе даплысці па Нёмане ў Балтыйскае мора. Утрыманне такога складанага гідратэхнічнага збудавання з гадамі запатрабуе значных фінансавых выдаткаў, — паведаміў «Гродзенскай праўдзе» генеральны дырэктар абласнога унітарнага прадпрыемства «Гроднамеліяводгас» Барыс Багданец.

Канал стане часткай унутранай воднай сістэмы Беларусі. Гэта азначае, што канал перавядуць на баланс краіны і водны аб’ект будзе фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту.

Гэтае пытанне ініцыяваў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, і ўжо 15 жніўня ва ўрадзе краіны пачнецца абмеркаванне дэталяў пераводу канала ў новы статус. Польскі бок канала ўжо не першы год лічыцца на балансе суседняй краіны.