Доктар Грыгорыа Вэлер з Буэнас-Айрэса прыехаў у Гродна ўпершыню. Ён шукае зніклых сваякоў. Яны жылі тут да пачатку Другой сусветнай вайны і сувязь з імі бясследна абарвалася з пачаткам баявых дзеянняў.
У Беларусь Грыгорыа прыехаў з мінімальным багажом ведаў пра сваю сям’ю. Справа ў тым, што калі сувязь з сваякамі ў Гродне абарвалася, у яго сям'і ў Аргенціне на гэтую тэму стараліся не гаварыць.
«Першым у Аргенціну з’ехаў мой бацька Лейба ў 1930 годзе. Магчыма, гэта было звязана са складанай эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у рэгіёне. Праз чатыры гады да яго перабралася і мама Фрыда. Са сваякамі з Гродна на працягу некалькіх гадоў вялася яшчэ шчыльная перапіска. Але ў 1939 годзе ўсё спынілася. З тых часоў пра сям’ю з Гродна ніхто нічога не чуў».
Балючая тэма
Грыгорыа нарадзіўся ў сталіцы Аргенціны ў 1942 годзе, а яго сястра ў 1945 годзе. Пасля нараджэнне дзяцей сям’я Вэлер старалася не ўзгадваць пра сваякоў у Еўропе.
«Магчыма, бацькам было вельмі цяжка пра гэта казаць, тэма сям'і з Гродна была закрытая для нас. Справа ў тым, што ў мамы ў Гродне заставалася пяцёра родных братоў і сясцёр, у бацькі было чатыры браты. Калі пачалася вайна, я думаю іх усіх забралі ў гета — яны былі яўрэямі. Ніхто не ведаў, што з імі дакладна адбылося ў Гродне. Так што бацькі пра гэта гаварыць з намі не хацелі. Памятаю, бацька казаў, што ў Гродне была добрая яўрэйская атмасфера і што ён любіў плаваць на Нёмане. Вось і ўсё».
Грыгорыа распавядае, што яго бацька Лейба сустракаў сваю жонку Фрыду ў порце Буэнас-Айрэса ў 1934 годзе. Ён там сумаваў па ёй, што яны адразу ж у порце і пажаніліся.
Пасля пераезду ў Аргенціну працягвалі гаварыць на ідыш
За некалькі дзён у Гродне аргенцінскі доктар бліжэй пазнаёміўся з радзімай продкаў, з’ездзіў на яўрэйскія могілкі, а таксама наведаў нацыянальны архіў. Але інфармацыю пра сваю сям’ю пакуль не знайшоў.
«Я дакладна ведаю, што мая ўся сям’я з Гродна. Бацька быў краўцом, а маці з сям'і Ачун (Ахун) спачатку вучылася ў віленскай гімназіі, а потым была хатняй гаспадыняй. Мае бацькі хоць і былі яўрэямі, але не моцна рэлігійнымі. Яны не былі багатымі, гэта была звычайная гродзенскай сям’ёй з сярэднім дастаткам. Гаварылі дома на ідыш, менавіта таму я яго зараз і ведаю».
[irp posts="26 487″ name=" Мой продак быў гродзенцам". Аргенцінскі журналіст прыехаў у Гродна — на радзіму прадзеда"]
Працягне шукаць
Думка прыехаць у Грода наспявала ў Грыгорыа доўгі час. Цяпер на душы ў яго лепш, бо ён усё ж паспрабаваў знайсці сваякоў, хоць і не атрымаў амаль ніякай інфармацыі.
«Я зрабіў вялікі шлях, каб прыехаць на радзіму продкаў. Гэтаму вельмі рады. Шчыра, Гродна мне спадабаўся. Я буду працягваць шукаць інфармацыю пра сваякоў, хоць і вялікая верагоднасць таго, што ўсе яны загінулі падчас Халакосту».
Где можно подобрать летние шины на автомобиль? Широкий ассортимент представлен на сайте https://aikos.kz/catalog/tyres/bfgoodrich/letnie/. Заходите и выбирайте по приемлемым ценам. Качество гарантировано.