Падапечныя Сяргея Пушкова з разгромнай перамогі над данецкім «Данбасам» пачалі выступленне ў Кубку Салея. Матч паміж праходзіў у Гродне 5 жніўня.

Гродзенцы цалкам пераўзышлі свайго суперніка ў матчы і заслужана перамаглі. Нагадаем, украінская каманда выказала жаданне прыняць удзел у Кубку Салея. Выступае гэтая дружына на пазаконкурснай аснове.

«Нёман» — «Данбас» — 9:2

галы:
01:47 1: 0 — Пятроў (Налётаў)
02:56 2: 0 — Коршунаў (Баярчук, С. Маляўка, — бол.)
06:25 2: 1 — Раманенка (Каранчук, Лугавы, — бол.)
21:43 3: 1 — Пітуле (Крыскін, Маліноўскі)
26:22 4: 1 — Лебедзеў (Рэмезаў, Кіслы, — бол.)
31:43 5: 1 — А. Маляўка (Баярчук, С. Маляўка)
34:20 5: 2 — Лялька (Косьцікаў, — мен.)
36:00 6: 2 — Савіных (Кузьмін, Варывончык)
36:08 7: 2 — Савіных (Казячы, Варывончык)
49:34 8: 2 — С. Маляўка (А. Маляўка, Баярчук)
53:27 9: 2 — Рэмезаў (Крыскін, Ляўша)

Наступны матч у Кубку Салея «Нёман» правядзе таксама ў Гродне. У аўторак 7 жніўня гродзенцы будуць прымаць мінскае «Юнацтва».