Страляніна ў Гдыні: гродзенец з абвінавачанага стаў пацярпелым

Раённая пракуратура ў Гдыні распачала справу аб завалоданні вагнястрэльнай зброяй і парушэнні цялеснай недатыкальнасці Сцяпана Свідзерскага ў сувязі з яго ўдзелам у абароне грамадскага парадку (арт. 262 п. 2 і арт. 217а КК Польшчы).

17 мая Раённы суд у Гдыні скасаваў рашэнне пракуратуры, якая адмовіла распачаць гэтую справу, і перадаў яе пракуратуры для далейшага даследавання.

Здарэнне, якое будзе разглядацца ў судзе, адбылося 14.11.2017 у Гдыні. Паводел ацэнкі Свідзерскага, прычынай інцыдэнту была спроба крадзежы вінтоўкі Suhl KK 150. Сцяпан паспрабаваў неадкладна вярнуць сабе зброю, бо гэта яго абавязак як уласніка паводле закону аб зброі. Ён абавязаны недапусціць да зброі людзей, якія не маюць на яе права.


Затрыманне гродзенца ў Гдыні: каментарыі паліцыі і маці затрыманага

Гродзенец Сцяпан Свідзерскі распавёў, чаму страляў у офісе Reuters у Гдыні


Суд цалкам пагадзіўся з аргументацыяй Свідзерскага і яго прадстаўніка адваката Паўла Расмуса, і ў адказ на скаргу перадаў справу пракарутары.

Беларус Сцяпан Свідэрскі абвінавачваўся ў замаху на забойства, яму пагражала ад васьмі гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення. Інцыдэнт са стральбой адбыўся 14 лістапада, у 19.00 па польскім часе (у 21.00 — па беларускім) у офісе інфармацыйнага агенцтва Thomson Reuters.

Увечары 14 лістапада мужчына прыйшоў на працу пасля заняткаў у ціры. Ён меў пры сабе даўгаствольную зброю, а таксама пісталет «Glock» (з дазволам на яе нашэнне). Адзін з прысутных у офісе па невядомай прычыне спрабаваў вырваць пісталет у беларуса, пасля чаго прагучалі два стрэлы. У іх выніку ніхто не пацярпеў. У сувязі з гэтым паліцыя затрымала Свідзерскага. Пазней ягоную справу перадалі ў пракуратуру, якая распачала следчыя дзеянні. Аказалася, што малады чалавек захапляецца стральбой, удзельнічае ў спаборніцтвах і мае дазвол на захоўванне зброі.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: